Logo Polskiego Radia
Print

10 гадоў таму штодзённа ў Польшчы ўганялі 200 аўтамабіляў, сёньня – 40 машын

migracja
Administrator Administrator 08.08.2010 13:16
Цягам дзесяці гадоў колькасьць украдзеных машын упала на 76%.
10 гадоў таму штодзённа ў Польшчы ўганялі 200 аўтамабіляў, сёньня – 40 машын. Цягам дзесяці гадоў колькасьць украдзеных машын упала на 76%. Як вынікае са статыстычных дадзеных паліцыі, у 2000 годзе злодзеі ўгналі 76 тыс. аўтамабіляў, а у 2009 – каля 17 тыс. легкавых машын. На сёньняшні дзень сярод дзяржаў Эўрапейскага Зьвязу Польшча зьяўляецца краінай з адным з найменшых паказчыкаў угону легкавых аўтамабіляў.
Паводле прэс-службы польскай паліцыі, значнае абмежаваньне ўгону аўтамабіляў удалося дасягнуць дзякуючы адмысловым мэтадам працы праваахоўных ворганаў і выкарыстаньню сучаснай тэхнікі, напрыклад, спадарожнікавага маніторынгу й сачэньня. Акрамя таго, паліцыя значна павялічыла колькасьць патрулёў на вуліцах. Пры гэтым супрацоўнікі паліцыі нічым не адрозьніваюцца ад “звычайных” людзей, напрыклад, катаюцца ў шортах на веласіпедах, слухаючы музыку. У мінулым годзе паліцыя затрымала больш за 1,3 тыс. аўтамабільных злодзеяў.
tags:
Copyright © Polskie Radio S.A О нас Контакты