Logo Polskiego Radia
Print

Палдяскі “Шлях буслоў”

migracja
Administrator Administrator 21.11.2009 10:05
Ён пракладзены праз тэрыторыю чатырох гацыянальных паркаў: Вігерскі, Бебжаньскі, Нарвенскі й Белавескі.


Сёньня запрашаем вас, Шаноўныя Слухачы, наведаць адзін з самых цікавых роварных і пешых турыстычных маршрутаў у Польшчы. Размова вядзецца пра палдяскі “Шлях буслоў”.

Гэты маршрут знаходзіцца ў Падляскім ваяводзтве Польшчы. Ён пракладзены праз тэрыторыю чатырох гацыянальных паркаў: Вігерскі, Бебжаньскі, Нарвенскі й Белавескі. Гэта тэрыторыя называецца “зялёнымі лёгкімі Польшчы”. Наведваючы гэты шлях, падарожнік мае магчымасьць пазнаёміцца з цудоўнай, часам някранутай рукою чалавека, прыродай, пабачыць унікальную драўляную архітэктуру, сустрэць гасьцінных і шчырых людзей. Унікальны характар гэтага маршруту зьвязаны з бусламі. На тэрыторыях, празь якія вядзе гэтая турыстычная сьцежка, сустракаецца вялікая колькасьць бусьліных гнёздаў, асабліва ў даліне рэкаў Бебжы (Бобры) і Нарвы.

Іншая асаблівасьць гэтага маршруту – багатая ляндшафтная разнастайнасьць. Маршрут вельмі доўгі, налічвае ажно 390 кілямэтраў, які яможна прайсьці пешшу, альбо праехаць на ровары. Падчас такога падарожжа варта затрымлівацца надаўжэй у некаторых мясьцінах. Варта спыніцца на некалькі дзён і паплаваць на лодцы па возеры Вігры, альбо зладзіць сплыў на байдарках альбо на плыце па рацэ Нарва.

Якія іншыя цікавінкі чакаюць тых, хто захоча падарожнічаць падляскім “Шляхам буслоў”?

У паўночнай частцы, гэтак званай “сувальскай”, варта пабачыць надзвычайную інжынэрную пабудову: чыгуначны мост у Станьчыках, вышынёй 36 мэтраў. Да вайны па ім хадзілі цягнікі! У гэтым жа рэгіёне знаходзіцца самае глыбокае ў Польшчы возера “Ганьча”. Яно мае 108 мэтраў глыбіні. Іншыя цікавінкі: кляштар камэдулаў у Віграх, шлюзы Аўгустоўскага каналу ў Дэмбове. Едучы далей на поўдзень, падарожнік трапіць у Бебжаньскі нацыянальны парк. Ён мае назву “птушынага раю”. Тут можна пабачыць 270 гатункаў птушак! Гэты раён зьяўляецца таксама адным з самых вялікіх і дзікіх комплексаў багнаў у Эўропе. Далей на поўдзень знаходзіцца Пэнтова – сэрца падляскага “Шляху буслоў”. Тут знаходзіцца Эўрапейская бусьліная вёска – гэта 23 гнязды белага бусла. Па дарозе ў Белавескую пушчу зацікаўленых чакае турыстычная сьцежка “Адчыненых вокнаў”. Гэта тры вёскі, дзе захвалася шмат драўляных дамоў з прыгожа аздобленымі аканіцамі з канца XIX-га стагодзьдзя. Апошняй цікавінкай шляху зьяўляецца Белавеская пушча.

Юры Ліхтаровіч

tags:
Copyright © Polskie Radio S.A О нас Контакты