Logo Polskiego Radia
Print

Антон Сурапін у «амэрыканцы»

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 14.07.2012 12:20
Рэдактар BNP.by затрыманы на 72 гадзіны да высвятленьня датычнасьці да "швэдскага дэсанту".

Учора ўвечары маці Антона Сурапіна патэлефанаваў сьледчы, які паведаміў, што фатограф затрыманы на 72 гадзіны да высвятленьня датычнасьці да дэсанту плюшавых мядзьведзікаў са швэдзкага самалёта. Цяпер журналіст знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, вядомым як "амэрыканка".

Нагадаем, учора да Антона Сурапіна зь ператрусам прыйшлі супрацоўнікі КДБ. Супрацоўнікі спэцслужбаў высьвятлялі, адкуль у журналіста - стваральніка й рэдактара сайта „Беларускія навіны Фота” - фатаздымкі швэдзкіх плюшавых мядзьведзікаў.

4 ліпеня на сайце bnp.by зьявіліся эксклюзыўныя здымкі "мядзьвежага дэсанта». Рэдактар ​​тады напісаў, што яму даслаў фатаздымкі ананім.

кр/charter97.org

Copyright © Polskie Radio S.A О нас Контакты